Навінкі ад budzma-krama.by

Падзяліцца

Навінкі ад budzma-krama.by  цішоткі "Люблю Belarus" і "Я Гаспадар".

sciahi02.jpg

Чорная цішотка з мінімалістычным прынтом “Люблю Беларусь” падкрэсліць вашыя патрыятычныя пачуцці.

Вялікая колькасць нацыянальных бела-чырвона-белых сцягоў, якія адлюстраваныя на ёй, невыпадковая. Тым самым мы хацелі падкрэсліць, што нас, людзей, неабыякавых да лёсу сваёй краіны і народу – многа.

Кожны з нас – унікальны, але ж толькі разам мы сіла!

Набыць цішотку “Люблю Беларусь”



haspadar01.jpg

Чорная цішотка з класічным мінімалістычным прынтом прысвечана адной з самых трагічных і адначасова гераічных падзей у нашай гісторыі – паўстанню 1863-1864 гадоў.

Надпіс “Ja Haspadar” выкананы беларускай лацінкаю і з’яўляецца прамой адсылкай да творчай спадчыны аднаго з кіраўнікоў паўстання, нацыянальнага героя Беларусі, Кастуся Каліноўскага. Свае адозвы да беларускага народу ў “Мужыцкай праўдзе” ён падпісваў псеўданімам “Яська гаспадар з-пад Вільні”. І гэта не магло не выклікаць сімпатый у беларускіх сялянаў.

Стылізаваны тэкст пад касу, якой былі ўзброеныя многія з інсургентаў. Менавіта таму іх і празвалі касінерамі. У першую чаргу гэта былі тыя самыя сяляне, якія далучыліся да паўстання і прымалі ў ім актыўны ўдзел. Яны ішлі ў бой супраць нашмат лепш экіпіраванага праціўніка, то бок часцяком на верную смерць.   

Набыць цішотку "Я Гаспадар"