Адкрытыя ўсмешкі, сапраўдныя касманаўты, прыгожыя авечкі і натхняльная музыка: Каляндар ад «Будзьма!» на 2021 год ужо ў продажы!

Падзяліцца

Доўгачаканы насценны каляндар з папулярнай серыі «Не маўчы па-беларуску!» на наступны год ужо дасяжны для набыцця!

Адметныя слоўцы, гумар і самаіронія — так можна ахарактарызаваць канцэпцыю календара на 2021 год. Беларусь цяпер праходзіць праз вельмі складаны, але важны этап свайго развіцця. Кожны дзень нясе новыя выпрабаванні. Мы перажываем за краіну і яе будучыню, за сябе і сваіх блізкіх. Таму распрацоўшчыкі календара зрабілі яго максімальна пазітыўным, бо перакананыя, што гумар і іронія заўсёды дапамагаюць. Да ўсяго, з календаром нашмат прасцей будзе вучыць сакавітую беларускую мову.

kaliandar2021_02.jpg

kaliandar2021_01.jpg

kaliandar2021_03.jpg

Нагадаем, што серыя насценных календароў «Не маўчы па-беларуску!» — гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Набывайце каляндар з выдатнымі, адметнымі малюнкамі мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара ў інтэрнэт-кнігарні  kniganosha.by.