Дабрачынная акцыя “Дапаможам разам!” працягваецца

Падзяліцца

Dapamozham_razam_praciah01.png

Дабрачынная акцыя “Дапаможам разам!” грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і інтэрнэт-крамы беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by працягнутая да 31 мая. 

50% ад сумы кожнай пакупкі будуць пералічаныя Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса грамадскую культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!” моцна хвалюе тое, што па-за ўвагай і дзяржавы, і грамадства засталіся ўразлівыя групы насельніцтва — людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вельмі важна, што і валанцёры, і грамадскія ініцыятывы дапамагаюць медыкам, якія штохвіліны змагаюцца за жыццё людзей — наша з вамі жыццё. Але важна падтрымаць і абараніць і тых, хто слабы, хто не ў стане сам паклапаціцца пра сябе, — дарослых і дзяцей з разнастайнымі захворваннямі, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах і не маюць магчымасці захоўваць сацыяльную дыстанцыю. 

З 4 па 14 мая кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць акцыю “Дапаможам разам!”. Кожны, хто цягам пазначанага тэрміну набудзе любую рэч у інтэрнэт-краме “Будзьма”, мае магчымасць далучыцца да гэтай дабрачыннай акцыі. 50% ад сумы кожнай пакупкі будуць пералічаныя Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Зрабіць дабро так проста! Набывайце ў краме budzma-krama.by прыгожыя і карысныя рэчы з беларускім характарам, рабіце прыемнасці сабе і блізкім і дапамагайце тым, каму гэта сапраўды патрэбна.



Акцыя "Маска ў падарунак" пры замове ад 30 рублёў дзейнічае да 31 мая.


Па Мінску толькі бескантактная дастаўка!


ТАА “Будзьма Плюс”, УНП 193220466