Торба-планшэтка (хакі)
Ручная праца.
Тавар у наяўнасці на складзе ў адзіным экземпляры.
Кожны з нас мае шэраг неабходных дробязяў, якія мусяць быць пад рукой, калі мы куды-небудзь кіруемся: гаманец, ключы, смартфон… спіс можа быць бясконцым.
Распіхваць усё гэта па кішэнях – не лепшы варыянт (асабліва, калі ў цябе гэтых дробязяў шмат ці яны не вельмі дробныя). Для гэтага існуюць разнастайныя торбы (ад маленечкіх дамскіх клатчаў да турыстычных валізак).
Мы прапануем вашай увазе торбу-планшэтку – зручны і стыльны аксесуар, які пасуе як мужчынам так і жанчынам.
Арнамент “Боскія коні” (у іншых крыніцах – “Юміс”) – яго часта можна сустрэць на рагу даха альбо драўляных стаўнях. Ён абярэжны – ад злых чараў і сурокаў. Яшчэ яму прыпісваецца функцыя “дбання пра дабрабыт”. У торбачцы з такім арнаментам прыбытак будзе павялічвацца, а ўладальнік такой планшэткі будзе пад надзейнай абаронай ад усяго нядобрага :)
Памер торбы-планшэткі: 20х26 см
Колер вырабу можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.