Нататнік з вышытай вокладкай (фармат А5), белы № 3.
Тавар ў наяўнасці ў адзіным экземпляры.
Нататнік з вышытай вокладкай - душэўны падарунак для тых, хто самае важнае запісвае ўласнай рукой. Сюды цудоўна лягуць і Ваш расклад на бліжэйшы тыдзень, і патаемныя думкі, і творчыя накіды. А традыцыйныя беларускія сімвалы і арнаменты дапамогуць скіраваць думкі на лепшае альбо стануць цёплай нагадкай пра Вас сябру з-за мяжы.
Тэхнічнае апісанне: лён, вышыўка (дадатковае: нататнік папяровы з цвердай вокладкай, гумка, арнаментаваная стужка).
Колер вырабу можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.