Цішотка "Я Гаспадар" для яго

Падзяліцца

Цішотка "Я Гаспадар" для яго.

Чорная цішотка з класічным мінімалістычным прынтом прысвечана адной з самых трагічных і адначасова гераічных падзей у нашай гісторыі – паўстанню 1863-1864 гадоў.

Надпіс “Ja Haspadar” выкананы беларускай лацінкаю і з’яўляецца прамой адсылкай да творчай спадчыны аднаго з кіраўнікоў паўстання, нацыянальнага героя Беларусі, Кастуся Каліноўскага. Свае адозвы да беларускага народу ў “Мужыцкай праўдзе” ён падпісваў псеўданімам “Яська гаспадар з-пад Вільні”. І гэта не магло не выклікаць сімпатый у беларускіх сялянаў.

Стылізаваны тэкст пад касу, якой былі ўзброеныя многія з інсургентаў. Менавіта таму іх і празвалі касінерамі. У першую чаргу гэта былі тыя самыя сяляне, якія далучыліся да паўстання і прымалі ў ім актыўны ўдзел. Яны ішлі ў бой супраць нашмат лепш экіпіраванага праціўніка, то бок часцяком на верную смерць.   


Спосаб нанясення прынта: шаўкаграфія.

Цішоткі кампаніі "SOL’S".

Колер цішоткі і прынта можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.


Правілы догляду за будзьмаўскімі тэкстыльнымі вырабамі:

 - ашчаднае ручное або аўтаматычнае пранне ў негарачай вадзе;
 - не адбельваць, не хімчысціць;
 - сушыць натуральным чынам;
 - не прасаваць па малюнку;
 - не хаваць у шафу, насіць усім на зайздрасць

і будзе ўсё добра!

Вытворца:
SOLS INVEST SAS 92, руе Реумюр, 750002 Парыж, Францыя

Імпарцёр:
КоларЭкспрэс ТАА, 220014, г. Мінск, вул. Чыгуначная, дом 44, пам. 263.

Замоўшчык: 
ТАА "Будзьма Плюс", 220089, г. Мінск, 3-я вул. Шчорса, д. 9, пам. 57, офіс 707/3

Колер:Чорны Склад:100 % бавоўна Памер:
Табліца памераў
25р.
Колькасць:
1
З гэтым таварам набываюць
25р.
У кошык

Цішотка "Люблю BELARUS" для яго

Хіт продажаў
Падрабязней
50р. 43р.
У кошык

Світшот “From Belarus with Buff”

25р.
У кошык

Цішотка "From Belarus with wolves"

Хіт продажаў
Падрабязней
25р.
У кошык

Цішотка “Тэўтонскі ордэн на металалом!” з Вітаўтам светла-шэрая

25р.
У кошык

Цішотка “Канкрэтны мажор Францішак Скарына” светла-шэрая

Апошнія прагледжаныя
Навінка
Падрабязней
25р.
У кошык

Цішотка "Я Гаспадар" для яго