Цішотка "From Belarus with wolves" (унісекс), колер зялёна-шэры.
Усяслаў Чарадзей – вядомы полацкі князь, які не баяўся выйсці на поле бітвы супраць мацнейшага праціўніка. Але быў ён не толькі добрым ваяром, але і мудрым уладаром.
Лічыцца, што Усяслаў быў народжаны ад валхвавання (чараўніцтва), таму і меў незвычайныя чалавечыя здольнасці, а пры неабходнасці мог нават ператварацца ў ваўка. Сучаснікі ў гэта верылі, таму і празвалі Чарадзеем.
Полацкі князь-ваўкалак з сівой даўніны – яшчэ адно сведчанне нашай багатай слаўнымі падзеямі ды постацямі гісторыі.
Далучайся да клану Усяслава!
Цішоткі зроблены ў Беларусі адмыслова для budzma-krama.by.
Колер цішоткі і прынта можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.
Правілы догляду за будзьмаўскімі тэкстыльнымі вырабамі:
- ашчаднае ручное або аўтаматычнае пранне ў негарачай вадзе;
- не адбельваць, не хімчысціць;
- сушыць натуральным чынам;
- не прасаваць па малюнку;
- не хаваць у шафу, насіць усім на зайздрасць
і будзе ўсё добра!
Вытворца:
ІП Есіпёнак Валеры Іванавіч, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 191876857, выдадзена 15.01.2013 г. Мінскім гарвыканкамам
Замоўшчык:
ТАА "Будзьма Плюс", 220089, г. Мінск, 3-я вул. Шчорса, д. 9, пам. 57, офіс 707/3