Цішотка "Пагоня" (па матывах карціны Язэпа Драздовіча) для яго (зялёная)
«Празь небыцьцё, вякоў равы трава праб’ецца вастракрыла, Бо мае ўладныя правы вогнебародага Ярылы...» Рыгор Барадулін
У 1922-м годзе пасля падпісання Рыжскай дамовы, якая разарвала Беларусь на дзве паловы, Язэп Драздовіч намаляваў «Пагоню Ярылы». Карціну, якая наглядна дэманструе сувязь эпох і дае дакрануцца да міфалагічнай памяці беларусаў. У «Пагоні» выразна бачны філасофскі змест — адвечны двубой паміж святлом і цемрай.
Цішоткі кампаніі "Fruit of the Loom".
Колер цішоткі і прынта можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.
Правілы догляду за будзьмаўскімі тэкстыльнымі вырабамі:
- ашчаднае ручное або аўтаматычнае пранне ў негарачай вадзе;
- не адбельваць, не хімчысціць;
- сушыць натуральным чынам;
- не прасаваць па малюнку;
- не хаваць у шафу, насіць усім на зайздрасць
і будзе ўсё добра!
Вытворца:
FOL International GmbH Von-Miller-Str. 9 67661 Kaiserslautern (Германія)
Імпарцёр:
ПЧУП "Меркантиль" 220072 Мінск, пр. Незалежнасці, д. 68, пам. 2, п. 47
Замоўшчык:
ТАА "Будзьма Плюс", 220089, г. Мінск, 3-я вул. Шчорса, д. 9, пам. 57, офіс 707/3