Цішотка "Мінскач. Means кач" для яго белага колеру.
Што нам іхні “Harley-Davidson” або “Урал” ці “Ява”, калі ў нас ёсць свой Мінскач? Прызнайцеся, вы таксама хаця б разок у сваім жыцці рассякалі на гэтым цудзе па начной вёсцы! А ,мо, маеце такога сталёвага каня і дагэтуль? Ці, можа, хочаце займець?
У аснову прынта пакладзены чарцёж агульнага выгляду матацыкла “Мінск” М106, які быў зацвержданы ў 1970 годзе і цяпер захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і ўяўляе сапраўдную гістарычную каштоўнасць!
Неўміручая класіка для брутальных беларускіх мужчынаў!
Спосаб нанясення прынта: шаўкаграфія.
Цішоткі кампаніі "Fruit of the Loom".
Колер цішоткі і прынта можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.
Правілы догляду за будзьмаўскімі тэкстыльнымі вырабамі:
- ашчаднае ручное або аўтаматычнае пранне ў негарачай вадзе;
- не адбельваць, не хімчысціць;
- сушыць натуральным чынам;
- не прасаваць па малюнку;
- не хаваць у шафу, насіць усім на зайздрасць
і будзе ўсё добра!
Вытворца:
FOL International GmbH Von-Miller-Str. 9 67661 Kaiserslautern (Германія)
Імпарцёр:
ТАА "ТДИ Промотекс", 220025, г. Мінск, вул. Харкаўская, 73-3
Замоўшчык:
ТАА "Будзьма Плюс", 220089, г. Мінск, 3-я вул. Шчорса, д. 9, пам. 57, офіс 707/3