Хустка "Слуцкае золата". Калекцыя "Слуцкія матывы".
Слуцкі пояс – дарагі і вельмі адметны аксесуар, які насілі нашыя продкі. Традыцыя вырабу слуцкіх паясоў сягае ў ХVIII стагоддзе. Тады іх пачалі ткаць на беларускіх землях. Дазволіць сабе такі аксесуар мог далёка не кожны. Наяўнасць пояса сімвалізавала не проста заможнасць, але прыналежнасць да эліты. Сёння слуцкі пояс – сапраўдны скарб беларускай культуры. Адзінкавыя экземпляры захоўваюцца ў Беларусі, а большасць знаходзіцца ў калекцыях па ўсім свеце.
Тэрмін прыдатнасці: не абмежаваны.
Колер вырабу можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.
Правілы догляду за будзьмаўскімі тэкстыльнымі вырабамі:
- ашчаднае ручное або аўтаматычнае пранне ў вадзе 30-40 град.;
- не адбельваць, не хімчысціць;
- сушыць натуральным чынам;
- прасаваць пры тэмпературы 90-100 град.;
- не хаваць у шафу, насіць усім на зайздрасць
і будзе ўсё добра!
Вытворца:
ТАА "ЛентаСтиль", 224025, г. Брэст, вул. л-та Рабцава, 100
Замоўшчык:
ТАА "Будзьма Плюс", 220089, г. Мінск, 3-я вул. Шчорса, д. 9, пам. 57, офіс 707/3