Худзі “Крылаты гусар ВКЛ” шэрага колеру.
Крылатыя гусары – легендарная конніца Вялікага Княства Літоўскага, якая з часоў Стэфана Баторыя зрабілася асноўнай ударнай сілай нашых войскаў. Доўгі час гусары не мелі сабе роўных на палях бітваў дзякуючы шматлікім перамогам над наймацнейшымі праціўнікамі. Варта хаця б згадаць бітву пры Кірхольме, калі 4-тысячнае войска ВКЛ разграміла 14-тысячнае войска шведаў. Ула, Кірхольм, Клушына, Лоеў, Палонка, Вена – гэтыя эпічныя перамогі ў бітвах былі здабытыя коп’ямі ды шаблямі гусарскіх харугваў.
Худи “Крылаты гусар ВКЛ”
Крылатые гусары – легендарная конница Великого княжества Литовского, которая со времен Стефана Батория стала основной ударной силой наших войск. Долгое время гусары не имели себе равных на полях сражений благодаря многочисленным победам над сильнейшими противниками. Стоит хотя бы вспомнить битву при Кирхольме, когда 4-тысячная армия ВКЛ разгромила 14-тысячное войско шведов. Улла, Кирхольм, Клушино, Лоев, Полонка, Вена – эти эпические победы в битвах были одержаны копьями и саблями гусарских хоругвей.
Спосаб нанясення прынта: шаўкаграфія.
Світшоты кампаніі "Fruit of the Loom".
Колер худзі і прынта можа крыху адрознівацца ад колеру на фотаздымках.
Правілы догляду за будзьмаўскімі тэкстыльнымі вырабамі:
- ашчаднае ручное або аўтаматычнае пранне ў негарачай вадзе;
- не адбельваць, не хімчысціць;
- сушыць натуральным чынам;
- не прасаваць па малюнку;
- не хаваць у шафу, насіць усім на зайздрасць
і будзе ўсё добра!
Вытворца:
FOL International GmbH Von-Miller-Str. 9 67661 Kaiserslautern (Германія)
Імпарцёр:
ПЧУП "Меркантиль" 220072 Мінск, пр. Незалежнасці, д. 68, пам. 2, п. 47
Замоўшчык:
ТАА "Будзьма Плюс", 220089, г. Мінск, 3-я вул. Шчорса, д. 9, пам. 57, офіс 707/3