Дастаўка і аплата

Спосабы аплаты

Замовы ў інтэрнэт-краме budzma-krama.by можна аплаціць:

  • наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай пры атрыманні замовы ў паштовым аддзяленні

  • банкаўскімі карткамі міжнародных плацёжных сістэм Visa, MasterCard, Maestro і Белкарт на сайце крамы

  • праз сістэму АРІП (ЕРИП) (глядзіце інфармацыю ніжэй).

Дастаўка па Мінску:

1.    Кур'ерам.

Увага! З 30-га сакавіка па Мінску – толькі бескантактная дастаўка!

Гэта значыць, што вам не давядзецца наўпрост кантактаваць з нашым кур’ерам – вашую замову пакінуць каля дзвярэй або ў іншым, указаным вамі месцы.

Як дзейнічае бескантактная дастаўка:
        

  • Абярыце патрэбную вам колькасць тавараў і дадайце іх у кошык, націснуўшы кнопку “Дадаць у кошык” 

  • На старонцы афармлення замовы выберыце спосаб аплаты “Перадаплата банкаўскай карткай”. Дастаўка кур’ерам здзяйсняецца толькі пасля аплаты замовы банкаўскай карткай ан-лайн!

  • У полі “Каментар да замовы” напішыце, дзе і як можна пакінуць Вашу замову. Напрыклад: Пакінуць замову можна перад дзвярыма кватэры.

Непасрэдна перад дастаўкай кур’ер абавязкова патэлефануе Вам і Вы зможаце яшчэ раз узгадніць, дзе пакінуць Вашую замову.

Пры замове на суму ад 50 руб. дастаўка кур’ерам па Мінску бясплатная.

Пры замове на меншую суму кошт дастаўкі 6 руб.

Замовы дастаўляюцца кур’ерам па працоўных днях з 9.00 да 20.00 у зручны для вас час.

Замовы, аформленыя да 12 гадзін дня, дастаўляюцца ў той жа дзень. Замовы, прынятыя пасля 12 гадзін дня, дастаўляюцца на наступны працоўны дзень.

Цягам гадзіны пасля афармлення замовы на сайце з вамі звяжацца менеджэр крамы (па тэлефоне або праз viber/telegram), і пры неабходнасці вы зможаце ўзгадніць пажаданыя дзень і час дастаўкі.

Магчыма дастаўка кур'ерам у бліжэйшыя населеныя пункты за МКАД (Бараўляны, Калодзішчы, Сеніца, Тарасава, Заслаўе і інш.). Умовы такой дастаўкі ўзгадняюцца з менеджэрам крамы індывідуальна. Тэлефануйце +375(33) 367 36 10 або пішыце на  e-mail budzmakrama@gmail.com.

2. Поштай (гл. “Дастаўка па Беларусі”)

3. Пункт самавывазу адкрыецца неўзабаве. Сачыце за навінамі.

Дастаўка па Беларусі 

Дастаўка тавараў па Беларусі (у тым ліку па Мінску) ажыцяўляецца РУП «Белпошта» або іншай паштовай службай да вашага паштовага аддзялення. Кошт такой дастаўкі – 7 руб.

Замовы дасылаюцца раз на два-тры дні.Пасля адпраўлення замовы на ваш электронны адрас будзе дасланы ліст з падцверджаннем адпраўкі і трэк-нумарам для адсочвання паштовага адпраўлення. 

Замовы, якія дастаўляюцца РУП «Белпошта», можна аплаціць:

  • банкаўскімі карткамі міжнародных плацёжных сістэм Visa, MasterCard, Maestro і Белкарт на сайце крамы
  • наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай пры атрыманні замовы ў паштовым аддзяленні

Дастаўка за мяжу

З 24.03.2020 г. паштовая дасылка за мяжу прадукцыі ад budzma-krama.by часова недаступная.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Дзякуй за разуменне!

Аплата банкаўскімі карткамі

Калі вы абралі спосаб аплаты банкаўскай карткай, націсніце кнопку ”Аплаціць банкаўскай карткай”. Вы будзеце перанакіраваныя на абароненую старонку аплаты сістэмы электронных пляцяжоў WEBPAY, дзе трэба ўвесці дадзеныя вашай карткі і завершыць аплату.

Бяспечны сервер WEBPAY усталёўвае шыфраванае злучэнне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад кліента дадзеныя яго аплатнай карты (нумар карты, імя трымальніка, дату заканчэння дзеяння, і кантрольны нумар банкаўскай карткі CVC / CVC2).

Пасля здзяйснення аплаты з выкарыстаннем банкаўскай карты неабходна захоўваць атрыманыя карт-чэкі (пацверджання аб аплаце) для зверкі з выпіскай з карт-рахунку (з мэтай пацверджання здзейсненых аперацый пры ўзнікненні спрэчных сітуацый).

Пры аплаце банкаўскай аплатнай карткай вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на картку, з якой была праведзена аплата.

У выпадку, калі Вы не атрымалі замову, Вам неабходна звярнуцца ў службу падтрымкі па тэлефоне +375(33) 367 36 10 або e-mail budzmakrama@gmail.com. Менеджар Вас пракансультуе.

Аплата праз АРІП (ЕРИП)

Аплаціць паслугі ці тавары інтэрнет-крамы budzma-krama.by можна праз сістэму «Разлік» (АРІП) любым зручным для вас спосабам – праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, банкамат, або ў аддзяленні банку ды іншымі спосабамі.

Ажыццявіць аплату можна наяўнымі або электроннымі грашыма, банкаўскімі плацёжнымі карткамі ў пунктах банкаўскага абслугоўвання, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Для правядзення плацяжа трэба:

1. Звязацца з менеджарам для фарміравання рахунку на аплату (звяртайцеся па тэлефоне/viber/telegram +375 (33) 367 36 10, па электроннай пошце budzmakrama@gmail.com або пішыце паведамленне ў чаце на сайце крамы)

2. Пасля атрымання рахунку на электронную пошту выбраць:

Пункт “Система “Расчет” (ЕРИП) ->Интернет-магазины/сервисы->A-Z Латинские домены->B->budzma-krama.by

3. Увесці нумар рахунку.

4. Ажыццявіць плацёж.

Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжа праз сістэму АРІП (ЕРИП).

Адмена замоваў

Калі Вы жадаеце адмяніць неаплачаную замову, тэрмінова паведаміце пра гэта менеджэру крамы па тэлефоне/viber/telegram +375 (33) 367 36 10 або па электроннай пошце budzmakrama@gmail.com.

У выпадку, калі Вы ўжо аплацілі замову на сайце і жадаеце яе адмяніць, глядзіце пункт “Вяртанне тавару”.

Вяртанне тавару

На працягу 14 дзён пасля атрымання тавару вы можаце вярнуць цалкам або часткова набыты ў нас тавар, калі ён не падышоў Вам па форме, габарытах, фасону, колеру, памеру ці камплектацыі.

Умовы вяртання:

- тавар мусіць быць неўжываны, без слядоў эксплуатацыі і носкі;

- захаваныя (непашкоджаныя) арыгінальная запакоўка і цэтлік;

- наяўнасць дакумента, які падцвярджае факт набыцця ў краме budzma-krama.by (касавы-чэк або карт-чэк).

Пры неабходнасці вяртання тавару, дашліце ліст на budzmakrama@gmail.com, пазначыўшы ў тэме “Вяртанне тавару”. У лісце ўкажыце прычыну вяртання і звесткі пра тавар (найменне тавару, памер, колер, колькасць адзінак), а таксама свой нумар тэлефона.

Тавар, які Вы вяртаеце ў краму, дашліце звычайным паштовым адпраўленнем на адрас: 220089, Мінск, 3-я вул. Шчорса, д.9, пам. 57, п. 707/3.

Жыхары Мінска могуць вярнуць тавар асабіста па папярэдняй дамоўленасці з менеджарам крамы. Для гэтага тэлефануйце на нумар: +375 (33) 367 36 10.

Тэрмін вяртання грашовых сродкаў складае не больш за 7 дзён з даты паступлення тавару, які Вы жадаеце вярнуць, на склад budzma-krama.by. Тэрмін вяртання грашовых сродкаў можа быць павялічаны да 14 дзён у выпадку неабходнасці правядзення экспертызы. Калі тавар быў аплачаны банкаўскай карткай, вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на картку, з якой была праведзена аплата.

Выдаткі па дасылцы пры вяртанні якаснага тавару кладуцца на пакупніка.

Па ўсіх пытаннях, датычных звароту тавару, пішыце на budzmakrama@gmail.com, пазначыўшы ў тэме ліста “Вяртанне тавару”.