У нашай краме цікавыя і адметныя рэчы ад ужо вядомага брэнда “Будзьма!” ў шырокім асартыменце, прысвечаныя беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у свой час адной з першых шырока і рознымі сродкамі не толькі папулярызавала беларускую культуру і гісторыю, але і небанальна падыходзіла да ўвасаблення самых розных аспектаў беларускай ідэнтычнасці. Так і нарадзіўся брэнд “Будзьма” дзеля таго, каб стыльных і прыгожых рэчаў з беларускім характарам станавілася болей. Мы ствараем сучасныя і актуальныя рэчыдля дзетак і дарослых, якія дазволяць падкрэсліць сваю адметнасць праз перліны з беларускай культуры.
А яшчэ нашая інтэрнэт-крама - пляцоўка для майстроў і вытворцаў, якія разам з намі гатовыя задаволіць попыт людзей крэатыўных, дзейных і маладых духам, не губляючы беларускай “разынкі”.
Ты патрыёт і хочаш гэта прадэманстраваць? Табе да нас!
Ты хочаш вылучацца з натоўпу і праявіць сваю адметнасць? Табе да нас!
Ты хочаш выхоўваць дзіцятка з густам? Табе да нас!
Наша крама прапаноўвае якасныя і адметныя рэчы на штодзень і ў падарунак, якія можа дазволіць сабе кожны.
ТАА "Будзьма Плюс", УНП 193220466
Юрыдычны адрас: Мінск, 3-я вул. Шчорса, д.9, пам. 57, п. 707/3
Е-мейл: budzmakrama@gmail.com
Тэлефон: +375(33) 367 36 10
У інтэрнэт-краме budzma-krama.by замовы прымаюцца круглаcуткава, апрацоўваюцца з 10:00 да 20:00 без выходных.
Абярыце патрэбную вам колькасць тавараў і дадайце іх у кошык, націснуўшы кнопку “Дадаць у кошык”
Перайдзіце на старонку афармлення замовы, націснуўшы кнопку “Кошык” у верхнім левым куце экрана
У прапанаванай сістэмай форме абярыце прыдатныя для вас спосабы дастаўкі і аплаты, укажыце вашы персанальныя дадзеныя.
Націсніце кнопку “Пацвердзіць і аформіць замову”
Касавы чэк: